Запішыце лічэбнікі словамі. Вызначце склон лічэбнікаў і іх сінтаксічную функцыю
Малы стракаты дзяцел з'яўляецца рэкардсменам па мініяцюрнасці сярод усяго свайго атраду, які ўключае 210 відаў: важыць ён 20 грамаў, у той час як звычайныя вераб'і — па 25—30 грамаў. Акрамя таго, дзяцел з'яўляецца рэкардсменам па даўжыні языка, які у яго ў 4—5 разоў даўжэйшы за дзюбу, хаця і дзюба складае каля 10 працэнтаў даўжыні цела. Сваёй дзюбай дзяцел за 1 гадзіну наносіць да 160 удараў па шышцы ці дрэве, а ўсяго за 8-гадзінны зімовы дзень да 37 000 удараў.